Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Тавары лёгкай прамысловасці агульным коштам 90 тыс. рублёў спрабавалі незаконна рэалізаваць у Мазары і Нясвіжы

З пачатку 2019 года супрацоўнікі Аператыўнай мытні выявілі тры факты незаконнай рэалізацыі на ўнутраным рынку прадукцыі лёгкай прамысловасці. Прадметамі адміністрацыйных правапарушэнняў сталі амаль 5 тыс. адзінак адзення і абутку агульным коштам больш за 90 тыс. рублёў. 

Так, пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў у г.Мазыры мытнікі выявілі рэалізацыю 3 тыс. адзінак тавараў без адпаведных дакументаў на законны ўвоз іх на тэрыторыю Беларусі. А ў г.Нясвіжы аператыўнікі прадухілілі рэалізацыю незаконна ўвезеных 2 тыс. адзінак адзення і абутку, без маркіроўкі іх неабходнымі кантрольнымі знакамі. 

Па дадзеных фактах пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.4 арт.12.17. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь – ”Парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву“. Артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння без канфіскацыі незаконна рэалізуемых тавараў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.ot.customs.gov.by/by/ot-news-by/view/tavary-legkaj-pramyslovastsi-agulnym-koshtam-90-tys-rubleu-sprabavali-nezakonna-realizavats-u-mazary-i-9856-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА