Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Расійскі перавозчык спрабаваў незаконна вывезці з тэрыторыі Беларусі звыш 20 тон яблыкаў пад выглядам чыпсаў

Супрацоўнікамі Аператыўнай мытні спынена спроба незаконнага перамяшчэння расійскім перавозчыкам партыі яблыкаў. Агульная вага яблыкаў склала звыш 20 тон.

Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства паблізу вёскі Юхавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці мабільная група Аператыўнай мытні прыпыніла рух транспартнага сродку Renault, у грузавым адсеку якога знаходзіліся палеты з яблыкамі, схаваныя за скрынкамі з чыпсамі.

 

 

У расійскага перавозчыка адсутнічалі таварасуправаджальныя дакументы, неабходныя для перамяшчэння тавару, у тым ліку і фітасанітарныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі. Агульны ацэначны кошт садавіны склаў больш за 25 тысяч беларускіх рублёў. 

Па факце парушэння заканадаўства Аператыўная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь. Дадзены артыкул прадугледжвае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару, што незаконна перамяшчаўся праз мяжу. 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.ot.customs.gov.by/by/ot-news-by/view/rasijski-peravozchyk-sprabavau-nezakonna-vyveztsi-z-terytoryi-belarusi-zvysh-20-ton-jablykau-pad-10465-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА