Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Расійская фірма-перавозчык пад выглядам італьянскіх кандытарскіх вырабаў і цукерак спрабавала вывезці з Беларусі каля 38 тон «санкцыйных» яблыкаў

У двух аўтацягніках, якія належаць расійскай фірме-перавозчыку, на тэрыторыю ЕАЭС увозілася партыя кандытарскіх вырабаў. Аўтамабілі рухаліся праз пункт пропуску «Казловічы». Аднак тавар, змешчаны пад мытную працэдуру мытнага транзіту, кіроўцы не спяшаліся даставіць да месца прызначэння ў Расійскую Федэрацыю.  

Рух дадзеных транспартных сродкаў прыпынены супрацоўнікамі Аператыўнай мытні на трасе М-1. Толькі ў грузавых адсеках знаходзілася не печыва і цукеркі італьянскай вытворчасці, як пазначана ў дакументах, а больш за 38 тон свежых яблыкаў. 


Пры правядзенні далейшых спецыяльных і праверачных мерапрыемстваў мытнікі раскрылі схему, якім чынам замест кандытарскіх вырабаў у грузавых адсеках аўто перамяшчалася садавіна.


Устаноўлена, што паўпрычэпы з ласункамі на тэрыторыі Беларусі замянілі на паўпрычэпы з яблыкамі, на якія ўсталявалі рэгістрацыйныя нумарныя знакі ад першых паўпрычэпаў. Садавіну на законных падставах увезлі ў Беларусь раней і выпусцілі ў свабоднае абарачэнне. На гэтыя ж аўтамабілі парушальнікі вырабілі падробленыя тэхнічныя пашпарты і пломбы. 

А на адной з аўтастаянак, размешчанай на трасе М-1, выявілі тыя самыя паўпрычэпы-рэфрыжэратары без дзяржаўных нумарных знакаў, у якіх засталіся захоўвацца кандытарскія вырабы.  


Па фактах транспарціроўкі і захоўвання тавараў без наяўнасці неабходных суправаджальных дакументаў праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае штраф да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Агульны кошт яблыкаў, кандытарскіх вырабаў і цукерак складае больш чым 130 тысяч беларускіх рублёў.

Падробленыя тэхнічныя пашпарты і пломбы накіравалі на экспертызу. Пасля экспертызы матэрыялы будуць перададзеныя ў Міністэрства ўнутраных спраў для ацэнкі супрацьпраўнай дзейнасці з дакументамі.

Таксама інфармацыю накіруюць у Федэральную мытную службу Расіі для прыняцця мер рэагавання.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.ot.customs.gov.by/by/ot-news-by/view/rasijskaja-firma-peravozchyk-pad-vygljadam-italjjanskix-kandytarskix-vyrabau-i-tsukerak-sprabavala-10209-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА