Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Буйную партыю сярэбраных вырабаў схаваў грамадзянін у рулявым коле і панэлі кіравання, каб пазбегнуць платы мытных плацяжоў

Буйную партыю ювелірных вырабаў са срэбра выявілі ў тайніках аўтамабіля супрацоўнікі Аператыўнай мытні.

 

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь меў намер перамясціць каштоўнасці з Польшчы праз пункт пропуску ”Брузгі“. Ювелірныя вырабы ў 63 поліэтыленавых упакоўках былі схаваны ад мытнага кантролю ў тайніках, абсталяваных у рулявым коле і панэлі кіравання аўтамабіля ”Honda Civic“. Знойдзена ўсяго 2266 бранзалетаў і ланцужкоў. 

Грамадзянін асабіста падкрэсліў, што спецыяльна схаваў каштоўнасці, каб не плаціць мытныя плацяжы. 

Агульны кошт тавару склаў амаль 13,5 тыс. беларускіх рублёў, а легкавога аўтамабіля ”Honda Civic“, як прадмета здзяйснення правапарушэння – 5,8 тыс.беларускіх рублёў. 

Гродзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс па ч.2 арт.14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю, як утоеных тавараў, так і транспартнага сродку, выкарыстанага для незаконнага перамяшчэння тавару. Партыя вырабаў знаходзіцца на экспертызе.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.ot.customs.gov.by/by/ot-news-by/view/bujnuju-partyju-sjarebranyx-vyrabau-sxavau-gramadzjanin-u-ruljavym-kole-i-paneli-kiravannja-kab-10103-2019/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА