Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Больш за 9,5 тон маторных алеяў і аўтазапчастак спрабавалі ўвезці на тэрыторыю ЕАЭС па заніжаным у восем разоў кошце

У выніку праведзеных супрацоўнікамі Аператыўнай мытні спецыяльных і кантрольных мерапрыемстваў спынена спроба незаконнага ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза каля дзвюх тысяч адзінак каністраў з маторнымі алеямі і запасных частак для грузавых аўтамабіляў. Агульная маса тавару, што перамяшчаўся з парушэннем нормаў заканадаўства, склала звыш 9,5 тон.

Грузавы аўтамабіль маркі «DAF» рухаўся з Літоўскай Рэспублікі праз пункт пропуску «Беняконі». Пры мытным дэклараванні кіроўца прадставіў дакументы, што змяшчалі недакладныя звесткі аб таварах. У прыватнасці, кошт тавару быў заніжаны ў 8 разоў, што істотна паўплывае на суму выплаты мытных плацяжоў. Таксама ўстаноўлена, што частка тавару зусім не была пазначана ў дакументах. 

Агульны кошт незаконна перамяшчаемых маторных алеяў і аўтазапчастак склаў больш за 220 тыс. беларускіх рублёў.

Па дадзеным факце Аператыўная мытня пачала адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч.1 і ч.3 арт. 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзеным артыкулам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.ot.customs.gov.by/by/ot-news-by/view/bolsh-za-95-ton-matornyx-alejau-i-autazapchastak-sprabavali-uveztsi-na-terytoryju-eaes-pa-zanizhanym-u-9322-2018/
© ДМК РБ
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт ДМК Рэспублікі Беларусь абавязковая
Падтрымка і мадэрнізацыя - Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»
Распрацоўка - БЕЛТА